Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Сёння – ух – які мароз!

Сёння – ух – які мароз!
Недзе градусаў пад трыццаць!
Працінае аж да слёз,
Парам выдыху клубіцца!

Лезе ў шубу, шчыпле твар,
Правярае, як абуты.
Бы свавольны, грозны цар,
Па зямлі шыбуе люты…

Адчувае свой канец,
А здавацца не жадае.

Ды чаго дарма шалець?
Хай вясна на трон сядае!

1.03.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сёння – ух – які мароз! - Таццяна Дзям'янава