Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Якія слаўныя дзянькі!

Якія слаўныя дзянькі!
Спяваюць птушкі, сонца свеціць.
Вясна шыбуе нацянькі
Ад першатраўя да суквеццяў.

Махне рукамі раз ці два,
Нібы паказваючы фокус, –
І расцвітае сон-трава,
Пралеска, прымула і крокус.

Кране далонню сонны сад,
Падзьме на вішні і на слівы –
І аглядае далягляд:
Ці не замала пабяліла.

А недзе там напрыканцы
Красавіка – ў пачатку мая
Аднекуль з глебы дзьмухаўцы,
Як быццам сонейкі, ўздымае.

І столькі радасці нясе,
Намяляваўшы кветак вочкі,
Што цягне бегаць па расе
Сплятаць вясёлыя вяночкі,

Глядзець, як яблыня цвіце,
Як ландыш – цуд бялюткай цноты –
І адчуваць: у мілаце
Расталі клопаты-турботы…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Якія слаўныя дзянькі! - Таццяна Дзям'янава