Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Асалоду несе, асалоду

Асалоду нясе, асалоду
Гэты вечар спаткання з табой.
Тонкі водар ліповага меду,
Бы мелодыі той незямной.

Цэлы б свет у абдымкі змясціўся,
Бо п’янею зусім без віна.
Хлапчук-месяц і той пагадзіўся,
Што ў мяне ты такая адна.

Зачарована, быццам па нотах,
Сэрцы песню спяваюць сваю.
Пэўна, мараць яны пра ўзлеты,
Каб хутчэй старт аддаць караблю.

Не патрэбны ім словы прызнання.
Хвалі шчасця я п’ю зноў і зноў.
І нясе нас на крылах каханне
Ў краіну пад назвай Любоў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Асалоду несе, асалоду - Валянціна Владава