Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Узаемнасць

Яна ўзаемнасць мне дала ў пазыку,
Яна не мне ўзаемнасць абяцала,
Яна не мне ўзаемнасць аддавала –
Так, проста, без ніякага разліку,
У падарунак, толькі не ў пазыку…

Даўгі імкнуся ў тэрмін я вяртаць,
Звычайна пра даўгі не забываю.
Але як гэты доўг аддаць – адчай мой,
Ў вачах яе адказ: Доўг прабачаю.
Не трэба мне ўзаемнасці вяртаць…

Я маю то, чым нельга мне валодаць,
Ды і валодаць, пэўна, і не трэба.
Узаемнасць варыянтам непатрэбным –
У кішэні шып атрутнае вужакі:
Ні прыручыць, ні выкінуць ніяк.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Узаемнасць - Максім Фядорчанка