Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЗНАРОЧЫСТЫ СМЕХ

Я рассмяялася знарочыста услед,
Спыніўшы вас на нейкую хвіліну.
Дзвярыма бразнулі, забыўшы пра абед,
Пра тое, што вы ўсё-такі адзіны.

Што не судзіць бы вам і не таптаць,
А зразумець, прылашчыць і паверыць…
Як цяжка незваротнае вяртаць,
І тут зусім не вінаваты дзверы.

Не думайце, што вам усё відней,
Што права маеце адрэзаць і адрынуць…
Апомніцца старайцеся раней
За гэты смех знарочысты у спіну.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ЗНАРОЧЫСТЫ СМЕХ - Вера Буланда