Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У добры час!

Дзень абяцае быць прыгожым –
Шчыруе сонца за акном.
А на душы ўсё ж трывожна,
Бо не адным жывём мы днём.

Які сюрпрыз падорыць заўтра?
Чаго чакаць ад іншых дзён?
Мо, турбавацца і не варта –
Як набяжыць, так пражывём…

Ды не даюць спакою думкі –
На тое ж ён і чалавек.
Шукае выйсця, паратунку
Пакуль пляце карункі век.

Заўжды чагосьці не хапае,
То нешта рупіць, то баліць.
А прыгажосць наўкол такая –
Вясна дае жаданне жыць!

Усё пяшчотней сонца ззяе –
Спяваюць птушачкі ў адказ.
Зямля руплівых рук чакае –
Марудзіць нельга…
У добры час!
13.04 – 2015г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У добры час! - Лёля Багдановіч