Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзень добры Вам!

– Дзень добры Вам! –
мае сказалі вочы…
Ды ў ледзь прыкметным
руху галавы
душою неспакойнай я ўлавіў,
што нерашучасць дня
і смеласць ночы
мне даравалі Вы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дзень добры Вам! - Мікола Аляхновіч