Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ён нарадзіўся ў дзень вясновы

Ён слухаў волжскіх хваль размовы
Пад іх напеў ўздымаўся, рос…
Ён нарадзіўся ў дзень вясновы,
I свету ён вясну прынёс.

Яшчэ калі ў гадах дзіцячых
Пушчаў з паперы караблі –
Ручайкі дум яго гарачых
Шлях пракладалі па зямлі.

А потым плыні дум свабодных
Загаманілі мужна, скрозь –
Шырэй усіх патокаў водных,
Якія толькі ў свеце ёсць.

О, як яго, што так разліўся,
Шукаў ад смагі чалавек!
I хто хоць раз з яго напіўся
Барацьбітом той стаў навек.

Іх Ленін вёў на бой суровы
За лепшы чалавечы лёс –
Ён нарадзіўся ў дзень вясновы,
I свету ён вясну прынёс!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Ён нарадзіўся ў дзень вясновы - Пятрусь Броўка