Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Такой бяды

Такой бяды,
Што ты з кішэні вымеш –
Рубель ці грош!
Глыток вады,
Калі ад смагі гінеш,
Ці мае кошт?
Святла прамень
Падчас блукання ў цемры
Як ацаніць?
Надзею ў дзень,
Калі губляеш веру,
Ў каго купіць?
І каб спазнаць
Кахання свет прыгожы –
Жыццё ўдваіх,
Найлепш схаваць
Кудысьці свае грошы –
Не ўсё – за іх!
Няўжо дарма?
А еўры? Альбо йены?
Ці той даляр?
Лічы – няма:
Нябесным бласлаўленнем –
Вышэйшы дар!
Але яго
За звонкую манету
Бы рэч, не ўзяць.
Як і ўсяго,
Што ёсць на белым свеце,
Не атрымаць…

1.08.2010

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Такой бяды - Таццяна Дзям'янава