Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Прыгажосць

Прыгажосць

Ў віхуры цемрадзі і злосці,
Ў будзённай шэрай чарадзе
Нам ёсць патрэба ў Прыгажосці
Не менш, чым ў хлебе і ў вадзе.

Жывём, працуем, ходзім ў госці,
А ўсё ж чагосьці не стае,
А менавіта – Прыгажосці,
Мы ледзь кранаемся Яе.

Ў людскім натоўпе альбо справах
Мы раствараемся падчас,
І ўжо не бачым сноў яскравых,
Ў якіх Яна пакліча нас.

Ў магілу лягуць нашы косці,
Як цела ў ложак спачываць,
І кветкі – кроплі Прыгажосці –
Над намі будуць сумаваць…

Каб не чынілі, што хацелі,
Цьмяная цемрадзь, злая злосць,
Каб будні шэрыя квітнелі,
Стварайце, людзі, Прыгажосць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Прыгажосць - Валера Мацулевіч