Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Лясны канцэрт

Зайграла музыка ў лесе,
Запрасіла да танцаў
Поўну зелень:
Дрэвы-віртуозы
Шалеюць…
Шкада, што ніхто іх мастацтва
He ацэньвае…
Няма бісаў,
Рухі непаўторныя…
Галінкі ўюцца,
Як балерыны…
Колькі грацыі,
Прыгажосці
У гэтых танцах – мелодыях!

На зялёную сцэну
Уваходзіць барабан.
Першыя кроплі дажджу.
Ідзе бура…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Лясны канцэрт - Надзея Артымовіч