Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У дэльфінарыі

За якія такія правіны
Пакараў нечакана іх Бог:
Гадаванцы бязмежых дарог –
У басейне сумуюць дэльфіны.
За служэнне – спагаду і рыбу
З рук прымаюць заўсёды людскіх.
Дэльфінарыя вязні да хрыпу
Нема прагнуць прастораў марскіх.
Спрыт і талент іх ведае кожны,
Хто купіў уваходны білет.
Так падобны на водны балет
Іх адчай непадробна астрожны.
I танцуюць яны ў адчаі,
I ўзлятаюць праз вузкі абруч,
Каб угледзець, як вольныя чайкі
Ўздымаюць на крылах зару.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У дэльфінарыі - Уладзімір Мазго