Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кроплі дажджу

Кроплі дажджу

Дождж ад раніцы ідзе
досыць цёплы.
Скачуць кроплі па вадзе,
танчаць кроплі.

З паўгадзіны мо стаю
ля таполі,
назіраю, як зямлю
лашчаць кроплі.

Не прымружыць вочы, бо
сню Акропаль,
што знаёміў нас з табой
гукам кропель…

Заблудзіўся наш раман
ў жытнім полі.
Больш Акропаля няма –
толькі кроплі.

Дождж канчаецца, але
так паволі.
На асфальце, як на шкле,
танчаць кроплі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Кроплі дажджу - Мікола Кандратаў