Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я тут жыву

Я тут жыву
Я тут жыву – пяю і плачу,
Тут на зямлі мае сляды,
Тут кожным ранкам
шчыра дзячу
За спеў намоленай вады,
Што чую я ў святых крыніцах
I наталяюся душой;
За дзень, што ўстаў,
каб з іх напіцца
I распагодзіцца красой.
Красуй, мой краю,
полем жытнім,
Пчаліным гулам у садах.
Увесь мой скарб,
з табой нажыты,
Табе, радзіннаму, аддам.
Бо тут маё карэнне пояць
Вясной расталыя снягі,
Няўтомна вусны
шэпчуць-моляць:
Ты толькі горам не сагні…
Я тут жыву – пяю і плачу,
Тут на зямлі сляды мае,
Дабром за добрасць
шчыра дзячу,
Люблю, наколькі сіл стае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я тут жыву - Надзея Салодкая