Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш У незнаёмай бескаханай эры

У незнаёмай бескаханай эры,
дзе пустацветна ўсхмеляцца сады, –
пусці ўспамін расчараваны ў дзверы
не дай зацалаваць мае сляды.

Няхай згарыць на прысак наша ўчора
і пачарнее ад самоты дым…
Чужой нерастрывожанай пакоры
не дай зацалаваць мае сляды.

Hi пальцам прагным, ні вачам пяшчотным,
ні легкамысным вуснам маладым
у незнаёмым бескаханым потым
не дай зацалаваць мае сляды.

Усё раскрые і аголіць восень:
навошта разляцеліся, куды…
Як вопратку чужую, жыцці зносім –
не дай зацалаваць мае сляды.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У незнаёмай бескаханай эры - Антаніна Хатэнка