Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рука трымае аловак

Рука трымае аловак,
Прыжымаючы пальцам пяро.
З’явіўся найперш загаловак-
Віншаванне радне на сяло.

Прывітальны другі радок,
Пажаданняў сардэчныя словы:
Дабрабыту, здароўя браток,
З успамінам матулінай мовы!

Паштоўка белага колеру
Чырвонай раз’яднана паласой
Быццам Народную волю
Рэзанулі пад корань касой.

Фарбы цёмнай cказы
Літарамі сплялі рады,
Малюнак разбітай вазы
Гісторыі даўняй сляды.

Жыццё пралятае хутка,
Час даганяць бессэнсоўна.
Дорага з гадамі мінутка
Лёсам не жартуюць умоўна…
2013г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Рука трымае аловак - Юзэф Хар'яз