Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Загрукалі дажджынкі-кастаньеты

Загрукалі дажджынкі-кастаньеты.
Ледзь вымавіла зрэшты: “Да світання”.
Ты разлічыўся фірменнай манетай –
Выдатна адчаканеным маўчаннем.
З вакна – амаль вангогаўскі малюнак:
Твае сляды, размытыя пастэллю…
Ты вернешся, мінуючы завулак, –
Мой твар ужо схавае чорны вэлюм.
Вясна даўно чакае за раялем,
Што сёння: менуэт? Саната? Скерца?
У нас з табою – розная танальнасць,
І ў той жа час – аднолькавыя сэрцы.

Бурштынавы муштук дрыжыць у пальцах,
Пульсуе цішыня на бледных скронях.
Ты побач. Ты цалуеш мне запясце.
А я цябе не ведаю. Не помню.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Загрукалі дажджынкі-кастаньеты - Ірына Карэліна