Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Каб вытрываць цяжар зямной красы

***
Каб вытрываць цяжар зямной красы
і грубай сілы векавых містэрый,
мы слухаем нябёсаў галасы,
скажоныя зямною атмасферай

І логікаю праха — робім прах,
Сізіфаў камень коцячы да змогі –
матэрыі хаос часоў да Бога
ў крыві, смуродзе, брудзе і страсцях.

У свет глядзім скрозь розума акенца.
Хто бачыць сад, хто неба, хто сцяну –
і кожны толькі частачку адну,
сімфонію выводзячы са скерца.

Навошта чалавеку розум рэчаў?
…Бажба, кляцьба, праўдзівасці зарок…
Ці на прарока знойдзецца прарок,
Які б не перайначыў голас вешчы?

Палоннік тыці гаспадар зямнога,
зірні, што заразбачыш у акне –
І не лікуй па часе перамогі,
яны бывалі ў свеце і раней.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Каб вытрываць цяжар зямной красы - Людміла Паўлікава