Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты пайшоў – адразу пахаладнела

Ты пайшоў – адразу пахаладнела.
Ты пайшоў – і хутка пасыпаў сьнег.
Я цябе на Сьвяты прасіла ў неба.
А нябёсы ўзьнялі мяне на сьмех.

Ты пайшоў – і сьвет пераблытаў фарбы.
Ты пайшоў – і, белы, ён пачарнеў.
Ты пайшоў. А мне засталася ганьба.
І мяне запляміў сусьвету гнеў.

Ты пайшоў упэўнена, па-англійску.
За плячмі – дарогі і шмат гадоў.
Ты пайшоў. Ды вера са мною, блізка:
Нас сьвітанак новы заручыць зноў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ты пайшоў – адразу пахаладнела - Паўлінка