Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш ДОН-КІХОТ

ДОН-КІХОТ

У Дульсінэі бровы, што нябесныя вясёлкі,
І сонцамі двумя пылаюць ярка вочы,
Жанчына з радавой, касьцільскай вёскі,
Кіруе спрытна Дон-Кіхотам дзень і ноччу.
Ён як вар’ят і ў той жа час пацешны,
Але ж і рыцар ад раджэння і да смерці,
Адважны – быць ня можа смешным,
Шкада, няўдачнікам слыве у нашым свеце.
Яго дарогі мечаны вякамі,
І скача Расінант, ім правіць рыцар,
І лётае ягоны дух між намі
І вера ёсць, што ён перамагае быццам.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ДОН-КІХОТ - Пётра Мурзёнак