Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Будзьма

Бачым…
Чырвонае сонца не свеціць на нас,
Марым…
Шляхетны прарок хутка дасць нам адказ,
Крочым…
Між дрэваў зялёных, балотаў і рэк,
Будзьма…
Спявай жа нам песню, спявай, чалавек.

Мора…
А мора далёка, туды не дайсці,
Шчасце…
А хто дапаможа нам шчасце знайсці?
Веліч…
Мы велічный людзі, нас гонар вядзе,
Смага…
Патоне яна ў ручаёвай вадзе.

Выпіць…
Нам выпіць не грэх, так ратуем душу,
Марыць…
Шляхетны прарок, ах адказ дай, прашу…
Выжыць…
А потым лятаць ля бязвольнай мяжы,
Думаць…
Дарогу дадому ты мне пакажы…

Вернасць…
А потым убіцца з-за змены табе,
Радасць…
А потым спаліць гэта ўсё у агні,
Ранак…
За ранкам наскочыць на нас усіх дзень,
Сонца…
Без сонца была немагчымай бы цень.

Лета…
Пакуль што спяваем ды ўсё зіхаціць,
Восень…
Апошнім кастром і жыццё дагарыць,
Свята…
На свята сабрацца і смела уйсці,
Добра…
Назад мы вяртацца не будзем зусім.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Будзьма - Кірыл Азімка