Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шанаваць Багоў

Келіх смачнага барыльца,
Плаўлены сырок,
За пазбаўленых напіцца
Вып’е ваш прарок.
За зняволеных у турмах,
Розных Эл-Тэ-Пэ,
Геніяльных і разумных,
Ён таксама п’е.
У карчомцы месяц ззяе,
Выпіць дай яму,
Не шукаюць дзьверы рая
Хто гарыць ў аду.
І ня люб яму вятрыска
Бо з бутэлькай шлюб,
Пад гарэлкай суп з калыскай,
Плавае Му-му.
Не пытай ў яго навошта,
Не пытай чаму
Найтаннейшага ён кошта
Абярэць сям’ю.
Дзьве сяброўкі з Талачыну
Ў ложак да яго,
Бо патрэбна без прычыны
Шанаваць Багоў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Шанаваць Багоў - Алесь Круткін