Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Спім

Мы аднойчы прачнемся раніцай,
не пазнаем сваіх сяброў.
Усё, што нам падабаецца,
падабацца не зможа зноў.
Тое, чаму мы верылі,
зусім будзе не так:
рэкі, што калісьці мералі, –
магліб прайсці напрасцяк.
Спазнаем: у самым пачатку
не там зусім мы звярнулі.
Надзеі нашай пачаткі
ў полі гнілІ і танулі.

Але самым, магчыма, страшэнным
будзе твар кожнага з нас.
І той зуб, што здаваўся карэнным,
і той свет, што, нібыта, пагас.

І вочы нашы пабачаць,
калі сыйдзе з вачніц гэты дым, –
дзе шчасце, што яно значыць,
ды і грошы тут ні пры чым.

Мы калісьці прачнемся, напэўна,
зразумеем, у чым жа наш сплін…
Але зараз – пяюць нам напеўна –
і мы па-ранейшаму спім.

31.11.2011
Нясвіж

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Спім - Андрэй Козел