Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Самае блізкае

Блінцовы пах дымоў.
Рабіна каля плота.
Пажухлых палыноў
Знямелая гаркота.

Пары мядовай дні.
Стары дзядусь патрошку
Глянцуе ў цішыні
За дошчачкаю дошку.

Ах, будзе жоўты стол
I жоўценькая бочка!
Сівенькаму – пад сто:
Ні дочак, ні сыночкаў.

З далёкае вайны,
У самым грозным леце
Развеяны яны,
Нібы дымы па свеце.

Глухому салаўю
Не трэба нотаў велькіх.
Наступніцу сваю –
Гадуе дзед зямельку.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Самае блізкае - Яўгенія Янішчыц