Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты спявай, непрыкметная птушка

Ты спявай, непрыкметная птушка,
І вітай мой бярозавы гай,
І вітай зіхатлівае сонца,
Ты спявай, пяюха, спявай!

Мо, ты івалга, мо, берасцянка,
Спеўным гукам сваім напаі.
І гучаннем гаючым, шчаслівым
Няхай шчодра напоўняцца дні.

Калі голае зробіцца голле
І зямлю зноў атуліць мароз,
Успамінаць тваю звонкую песню
Буду з сумам, ды толькі без слёз.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ты спявай, непрыкметная птушка - Таццяна Мушынская