Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі Везувія Чарнобыльскага змрок

Калі Везувія Чарнобыльскага змрок
Дыхнуў у твар краіны Ефрасінні,
Атрутны водар сапсаваў на час Ёй зрок,
Змяніўшы шэрым задуменна-сіні.

Калі нябачныя траплялі у людзей
Праменні-кулі падшага анёла,
Ёй падалося, быццам зноў Баты-Гірэй
Вядзе арду на гарады і сёлы.

Калі нячысцік, а не добры дамавік
Абраў жытлом пакінутыя хаты,
А ноч мятлой прагнала з неба маладзік,
Ёй забалелі даўнія стыгматы.

Бы крэматорый, бы Сусветная Вайна,
Чарнобыль нішчыў светлую надзею.
Але праз попел усміхалася вясна,
Што Беларусь не зробіцца Пампеяй

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Калі Везувія Чарнобыльскага змрок - Валера Мацулевіч