Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Асенняя мелодыя

Вецер асенні на струнах дажджу
Грае мелодыю ростані з летам.
Шэраму небу, свайму слухачу,
Хоча запомніцца новым куплетам.

Колькі тых песень прапета было,
Нават не помніць і дуб пракаветны.
Толькі былое туманам сплыло,
Нібы рахунак цяплу неаплатны.

Кроплі дажджу, выбіваючы такт,
Нотамі ўпалі на травы і дрэвы.
Будзе кароткі спачын ці антракт –
Потым завеі пачуюцца спевы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Асенняя мелодыя - Наталля Каліцька