Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове

Верш Рубікон

Гадзіна за гадзінай – згінуў дзень
і адышоў ціхутка на спачын…
Збялелы твар, дрыготка-сіні цень
блукае па разорынах маршчын.

А вочы, два жывыя светлякі,
імкнуць да свету, рвуцца да жыцця,
каб перайсці надзвычай трапяткі
той рубікон быцця і небыцця.

Ды падае знясілена рука,
а сэрца бой – бяссілле дактароў –
Сціхае, нібы крылы ветрака
пад аслабелым подыхам вятроў.

Жыццё і смерць…
Ніколі і нідзе
не будзе кампрамісу тут ні ў чым…
Гадзіна за гадзінай – згінуў дзень
і адышоў ціхутка на спачын.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Рубікон - Мікола Аляхновіч