Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Ільдзінкай блісне срэбная сляза

Ільдзінкай блісне срэбная сляза,
Спадзе са шчок і разаб’ецца на далоні…
Ён зноў адзін і ты адна –
У абдымках недаверу і нядолі.

І дзень не дзень і ноч не ноч –
Душа ірвецца да свабоды!
Пачуцці з сэрца гонеш проч –
У бяскрайнія жыцця прасторы…

А ён прыходзіць у томных снах
І з фотакарткі зноў смяецца…
Нібы жыве ў тваіх вачах,
Неяк у слязе не разаб’ецца!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ільдзінкай блісне срэбная сляза - Андрэй Рошчын