Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Кахаў, кахаю і буду кахаць

Кахаў, кахаю і буду кахаць,
А ёй падалося, хачу абражаць,
Каханых ніколі не абражаюць,
Каханых толькі кахаюць.

Кахаюць без мэт і нагоды,
Кахаюць не дзеля моды,
Кахаюць дзеля жыцця,
Кахаюць дзеля быцця.

Крыўдна, насамрэч, чуць,
Нібы пачуцці гудуць,
Пачуцці сапраўдны маі,
Бо так шчаслівы былі.

Д’ябал у яе галаве,
Шчыры пачуцці мае,
Не вінаваць ты мяне,
Д’ябал у тваёй галаве.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Кахаў, кахаю і буду кахаць - Міхал Будаеў