Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Праз люстэрка

У люстэрку – будучае і былое:
вялікі, маленькі;
худы і таўшчэзны;
бялявы і русы;
вясёлы і змрочны;
са слязьмі і з усмешкай;
у дзяцінстве і сталы;
шчыры, хлуслівы;
гнеўны, пагардлівы;
засмучаны і не толькі;
свой і нічый;
каханы і зусім не;
той, хто кахае
і таксама нішчыць любоў;
адзінокі, шчаслівы –
я!
І, як быццам не я…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Праз люстэрка - Андрэй Козел