Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мой ранак не засмучаны

Мой ранак не засмучаны
Таропкасцю сустрэч,
Мой ранак не заручаны
Раскошай белых плеч.
Пявучы i мядовы,
Ён поўны – пачуцця
Да любай, чарнабровай,
Паненкi ганаровай, –
Чужой пакуль хаця…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мой ранак не засмучаны - Міхась Курыла