Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ранак над Мухаўцом

Спатыкаецца фары прамень.
Вось-вось – раніца – “медзь” па-над лесам.
Зноў народзіць нам сонейка дзень,
Што пальецца працоўнаю песняй.

Кашляне працаўнік-лесавоз.
Наваколле разбудзяць машыны.
І празрыстыя кропелькі рос
Упадуць на касу з канюшыны.

…Я гляджу праз туман, праз гады
У пачатак Вялікай Айчыннай:
Наліваліся сокам сады,
Хлопца цешыла ранкам дзяўчына.

У падушках дзіцячыя сны,
Штосьці вербам шаптала крыніца…
Гэтым ранкам паснулі сыны
Тых, каму і па сёння не спіцца.
А стаялі яны да канца
Ў адзіночку, па-ротна, па-ўзводна…
…Чырванела вада Мухаўца,
Каб Радзіме маёй быць свабоднай!

1985 год

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ранак над Мухаўцом - Вацлаў Хадасевіч