Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Зменіцца ранак



Зменіцца ранак калісьці аднойчы,
Сонца не ўзыдзе над нашай зямлей.
І назаўседы заплюшчацца вочы,
Згіне жыцце, што завецца гульней.

Сэрца, як камень, не зробіцца мяккім,
Дождж у пустэльні рэдка ідзе.
Узімку халодным не ўбачыш маланкі.
Вецер у штыль зусім не гудзе.

Што б не было ў маім вольным жыцці,
Гром, ці пякучыя ліўні-дажджы.
Сэрцам адлегнуць я не змагу,
Хутка засмокча цалкам у дрыгву.

Думкі мае, як няшчасце.
Думкі мае, як праклен назаўжды.
Хочацца проста зваліцца
У ногі к зямлі… Там заўседы крыжы.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зменіцца ранак - Алесь Борскі