Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не вечар – ранак

Аб чым завея мне скуголіць.
Як быццам хто яе няволіць?
У сэрцы смутак прарастае.
А душу ветруга хістае.

Прэч ад мяне сумненняў цені,
Самотных думак летуценні.
Не буду слухаць спеў маркоты,
Забуду ўсе свае турботы.

Дрымлта вочы ўжо кранае,
А сон аповед пачынае.
Не вечар-ранак разумнейшы,
Хоць той усёж-такі старэйшы.

Устану заўтра на світанку
І усміхнуся небу, ранку
З падзякай матухне-прыродзе,
Што кружыць у снежным карагодзе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не вечар – ранак - Ірына Касянкова