Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Закувала зязюля у лесе празрыста-зялёным

Закувала зязюля у лесе празрыста-зялёным…
Божа мой! Колькі год яшчэ жыць нам з табою і жыць!
Ранак ціхай вясны! Ранак светлых пяшчотных палонаў!
Ранак вечных спатканняў на роснай і цёплай, пахучай мяжы!
I не будзе канца ні вясне, ні іскрыстай pace, ні каханню,
I спрадвеку, давеку, магутныя, будуць яны
Цараваць над вясенняй зямлёй, над гаямі у цёплым тумане,
Над гаямі, дзе…
Так нечакана прыгасла зязюлі куванне.
Дзе ля касак прабітых міргаюць калматымі веямі сны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Закувала зязюля у лесе празрыста-зялёным - Уладзімір Караткевіч