Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Ручаёчак у лесе вірліва

Ручаёчак у лесе вірліва
Між каменняў улукаткі ходзіць
І звініць сам сабе гаварліва,
Быццам ім вадзянік карагодзіць.

Як юнак апантаны, спяшае
На спатканне да ціхае рэчкі
І такія ёй песні спявае,
Што ажно счырванелі парэчкі!

Лукавіна рачулкі… Гаёўнік…
Стромкі бераг у хвоях смалістых…
Даляцеў закаханы вандроўнік,
Затуліўся у хвалях празрыстых…

1997

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ручаёчак у лесе вірліва - Георгій Ліхтаровіч