Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пайду я ў сонечнае лета

Пайду я ў сонечнае лета,
Нап’юся хмельнага настою, –
Настою сонца з цёплым ветрам,
З травой духмянай лугавою.

Пайду, паслухаю далёкі
Званок срабрысты жаўруковы,
I шэпт сухі ў зеніце спёкі,
I спеў лагодны раўчуковы.

Убачу вочы ў бліскавіцах,
У залатых іскрынках смеху.
Між верб, расплеценых і ніцых,
Знайду рассыпанае рэха.

…Іду я ў сонечнае лета, –
К стагам пад хусткай снегавою,
К стагам, прапахлым цёплым ветрам,
Расой крамянай лугавою.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пайду я ў сонечнае лета - Леанід Якубовіч