Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цераз зараснiк iнею ў ранiшнiм лесе

Цераз зараснiк iнею ў ранiшнiм лесе
Прабiраецца сонца – цiхусенька так,
Затаiўшы дыханне: хаця б не атрэсцi
Гэты цуд, што стварыў найвялiкшы мастак.

I ўсё ж нейкую нiтачку дзесь зачапiла:
Скалыхнулася голка – пыл срэбны курыць…
Ну i ну! Нават дотыку промня хапiла,
Каб, парушыўшы чары, красу разбурыць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Цераз зараснiк iнею ў ранiшнiм лесе - Ніл Гілевіч