Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НЕ ПРАЕХАЦЬ, НЕ ПРАЙСЦі

Прыпыні на дзень, зіма,
Не хавай у кішэню сцежкі.
Добра ведаеш сама-
Многа снегу на ўзлесках.

Не праехаць, не прайсці,
Мяце надта ж завіруха.
Шлях да хаты не знайсці,
Льдом пакрылася падпруга.

Ляцяць снежныя ваўкі
Цераз гурбы, цераз тоні…
Слядоў дробныя радкі
Цягнуцца ў нямым паклоне.

Наганяюць увечар страх,
Зазіраюць у вокны стылым.
Мчыцца зграя па палях,
На начных свінцовых крылах.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш НЕ ПРАЕХАЦЬ, НЕ ПРАЙСЦі - Сяргей Брандт