Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жывыя сьведкі застаюцца

Жывыя сьведкі застаюцца…
Праносяць праз гады
Каштоўных скарбаў рэчы
Усё, што зьбераглі дзяды.

Архівы, дакумэнты, кнігі –
Іх лёс у руках сыноў,
Якія мараць аб Радзіме
Ды памятаюць пра запавет дзядоў.

Праз сотні год у бацькоўскай хаце
Позірк свой ты прыпыні.
Адчуеш на сабе ўласна,
Як глядзяць маўкліва
сьведкі-вестуны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Жывыя сьведкі застаюцца - Іна Севярын