Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зьнікае люд

Зьнікае люд.
Зьнікае час.
Зьнікаюць тыпажы
І сьведкі.
Зьнікае ўсё,
Што жывіць нас,
Сілкуе
Непаўторных гэткіх.
Аціхне гуд
І твой фрэгат
Аднойчы кіне
Якар ў дно.
Дарма, што вабіць
Далягляд –
Калі аб’ектаў
Не відно…
10/09/2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зьнікае люд - Алесь Наркевіч