Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Трывогу журавы дарма



Трывогу журавы дарма
Трубілі – надрывалі глоткі.
Ступіўшы на зямлю, зіма
Застала ўсіх знянацку ўсё-ткі.
I паскараецца штодня, –
Як подых тысяч хваляванняў,
Паспешлівая сумятня
Запозненых прыгатаванняў.
Хаця дарогі не відно,
Таропка цягне, як ні цяжка,
Саломіну, як бервяно,
У мурашыны дом мурашка.
У натапыраным галлі
Асіплы вецер стогне глуха,
I белы світэр для зямлі
У спешцы вяжа завіруха.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Трывогу журавы дарма - Пятрусь Макаль