Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ХАДЗі!

За мной ніколі не хадзіла,
Бо ведала, куды іду.
Ды штось трывогу ў ёй будзіла,
Хаця б не трапіў дзе ў бяду.

Каб збіць трывогу тую, думу,
Каб трохі час ішоў хутчэй,
Парадкавала нешта ў доме,
Ніяк не зводзіла вачэй.

Чытала, слухала, глядзела,
А за сцяной стаяла ноч.
Ой, як жа ў радасці святлела,
Калі пастукаю ў вакно!

І толькі раз прыйшла у школу –
Ужо пакойніца, у сне.
Адкрыла дзверы ў клас паволі:
– Хадзі!- рукой махнула мне.

07.05.91

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ХАДЗі! - Васіль Голуб