Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Патрэсквае полымя – шэпча пра нешта

Патрэсквае полымя – шэпча пра нешта,
Гарачым дыханнем вяртае ўспамін.
Чаму ўсё імгненна? Знікае і рэшта
Не ўзгаданых яркіх, вясновых хвілін.

Калядная ноч. За акном снегапад.
На шыбе абрысы таемная паненкі,
Напэўна, чарговы самоты напад.
Яе жа прыстанак – снежныя сценкі.

Ці можна паверыць у прывід, прароцтва?
Адзіным слабым дакрананнем далоні,
Яна пакідала вялікае мноства
Слядоў, абуджаючы сэрца да волі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Патрэсквае полымя – шэпча пра нешта - Андрусь Вясёлка