Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бел-чырвон-белае каханне

Яны завуць наш сцяг ганебна SMS,
Яны нашчадкі тых хто ў трыццаць сёмым
Адвозілі інтэлігенцыю у лес,
Спраўляючы пікнік там свой вясёлы…
Свае даўгія шампурЫ,
Яны і сёння нам падрыхтавалі,
Чырвоныя садысты-вупыры
Якія край шматгод наш вынішчалі.
Пясочак жоўты сыплецца ў гадзіннік,
На беларусаў зноў йдзе паляванне,
Але бел-чырвон-белае каханне
На ружы зьменіць стэпавы кабыльнік.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Бел-чырвон-белае каханне - Алесь Круткін