Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Я ў горад завітаў



Я ў горад завітаў
Дзяцінства сваяго
Суседзяў ўсіх пазнаў
Нібыта сваякоў

На лавачку прысеў
У вокны заглянуў
I наш бульвар-праспект
Мне быццам падміргнуў

Ці то прайшлі гады
Ці не – як мне адчуць
Нябачныя сляды
Пабачыць я хачу

Дзе хлапчуком калісь
Я шпарка прабягаў
Няхай бяжыць мой сын
Каб толькі не упаў

Шкада, што клён – сябрук
Што лазілі па ім
Стаіць без ветак-рук
У роспачы нямым

Але расце убок
Галінкі тонкай прут
Я ўдзячны табе, Бог
Што нарадзіўся тут





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я ў горад завітаў - Уладзімер Гардзейка