Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Паводле Дантэ

“Земную жизнь пройдя до половины,
Я очутился в сумрачном лесу…”

Дантэ

Бялюткіх дрэваў развітальны клін.
Праз рэшата аблокаў гляне сонца –
І здзівіцца.
Растане ў бясконцым
стамлёны дзень,
замглёны ўспамін.

А за спіной ледзь чутна лес шуміць,
І пад нагой ціхутка снег рыпіць,
І крок –
як ключ да дзіўнае скарбонкі…

Але – не перайначыць, не змяніць
Тваіх слядоў нацягнутую ніць –
Праз морак-лёс –
таропкіх,
крохкіх,
звонкіх…

1990-я – 16.04.2011 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Паводле Дантэ - Ангеліна Дабравольская