Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Снег напраўду падобны да ветру

Снег напраўду падобны да ветру…
Ты пачуеш, як сэрца трымціць…
Мы заснулі ў бялюткім паветры –
Снег як вецер далей паляціць…

Валасоў тваех зорныя ніткі
Снег з пяшчотай ахутае сном…
На зямлі белатварай адбіткі
Нам пакіне ўстрывожаны гром.

Рэчка побач усмешкай заззяе,
Сіняй хваляй цалуючы снег…
У мінулым нас восень чакае
Белай кропкай між цьмяных павек.

Пройдзеш шляхам спамінаў-фантазій
З абярэгам снягоў і вятроў…
На кастрышчы стагоддзяў мы разам
Створым казку, сатканую з сноў,

Дзе напраўду снег дужы як вецер,
І дзе вецер мягчэйшы за снег…
Паляцім па-за часам па свеце
Праз адтуліны белыя стрэх..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Снег напраўду падобны да ветру - Павел Гаспадыніч