Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вясновае

Я кветкі першыя збіраю,
Бяру пясчотна іх у жменю,
І сэрца поўніцца да краю
Вясновым ціхім задуменнем.
Твар медуніцы, ледзь ружовы,
Пяе мне песню пра каханне,
І я стаю, губляю словы,
Ў душы адно замілаванне.
Пралескі водар непаўторны
Мне муціць раптам разуменне.
Лячу, здаецца, шляхам зорным.
Спыніся, ўзнёслае імгненне.
Вясновы подых сэрца грэе.
Без слоў і гукаў я спяваю.
О, прыгажосць, вясна, надзея!
Я слаўлю вас, бо я кахаю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вясновае - Галіна Бяляўская